03/07/2025
6 сакавіка на базе сярэдняй школы 12 адбылася сустрэча са слухачамі павышэння кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Гасцям былі прэзентаваны матэрыялы з вопыту работы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. А вучні пачатковых класаў запрасілі ўсіх на цікавае тэатральнае прадстаўленне "Батлейка".