Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову.
(Я. Колас)
Я — беларус, і я шчаслівы,
Што маці мову мне дала,
Што родных песень пералівы
І зблізку чую, і здаля.
(Н. Гілевіч)
Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам.
(Я. Сіпакоў)
Народ пранясе цябе, родная мова,
Святлом незгасальным у сэрцы сваім.
(М. Танк)
Дзяды і бацькі нашу мову стваралі,
Каб звонка звінела, была, як агонь.
(П. Броўка)
Мова — гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ.
(І. Мележ)
Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова.
(З. Бядуля)
Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў-бацькоў, якія той жа мовай гаварылі.
(В. Ластоўскі)
Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю.
(Ф. Багушэвіч)
Я закаханы ў матчыну мову, а ёю пахнуць хлеб і малако.
(С. Грахоўскі)
Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць.
(Цётка)
Роднае слова — гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет.
(Я. Колас)
Якія цудоўныя назвы і словы,
Якая цудоўная родная мова!
І ўсё мілагучна для слыху майго:
І звонкае «дзе», і густое «чаго».
(П. Панчанка)
Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю.
(Я. Колас)
Багата, родная ты мова,
Цябе стварыў і ўзнёс народ.
А вобразы якія ў словах,
А параўнанняў што за ўзлёт!
(П. Броўка)
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
(У. Дубоўка)
Ігнараваць мову — гэта значыць ігнараваць народ, нацыю.
(П. Пестрак)
Мова родная, мова дзядоў!
Іншай мовы мы ў сэрцы не чуем.
Мілагучнасцю любых нам слоў,
Быццам музыкай, душы чаруем.
(Л. Геніюш)
Дала мне маці гэту мову,
Каб не нямым пайшоў у свет,
Дала мне маці гэту мову,
Як спадчыну і запавет.
(А. Пысін)
Ад абразы, ад позірку злога,
Шлях заблытаўшы для наслання,
Неруш ранішні — матчына слова
Мне, як бору, цябе засланяць?
(Р. Барадулін)
Пароль неўміручасці — родная мова.
(П. Макаль)
Дык шануй, Беларус, сваю мову —
Гэты скарб нам на вечныя годы.
(І. Грамовіч)
Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў.
(Ф. Скарына)
Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая.
Як раса, як сляза, як зара.
(П. Панчанка)
Хто адрокся мовы бацькоў сваіх, хто ўдзеў чужую апратку — той адышоў ад народу далёка-далёка. Ён чужы ў роднай вёсцы, у сваёй сям’і. І на яго браты глядзяць як на чужынца.
(Цётка)
Не цурайцесь роднай песні
Ў шчасці і ў жалобе.
(Я. Купала)
Ці плачу я, ці пяю,
Ці размаўляю з матуляю —
Песню сваю, мову сваю
Я да грудзей прытульваю.
(П. Панчанка)
Незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам у гучанні роднага слова.
(А. Крывіцкі)
Хоць яго з поля, як зелле, высмоктвалі,
Не забывалася ў долі нясытае, -
Не забывалася ў долі нясытнае, —
Намі навечна ў насевак усыпана
Роднае слова.
(М. Лужанін)
Хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе, хто забыў сваю мову — усё згубіў.
(У. Караткевіч)
Магутнае слова, ты, роднае слова!
Са мной ты на яве і ў сне.
(Я. Купала)
Не забудзьма ж нашчадкам сваім
Перадаць у нязменнай красе
Наша добрае слова.
(А. Вялюгін)
Ведай: роднае слова грымела
У крывавым агні барыкад,
За свабоду адважна і смела
Заклікала ў паход, як набат.
(Н. Гілевіч)
Дарагая, магутная мова народа майго! Ты жыць вечна будзеш!
(«Полымя»)
У бліндажы, ў траншэі вузкай,
Хоць бой упарты бушаваў,
А роднай мовы беларускай
Ніколі я не забываў.
(П. Прануза)
Можа, мовы чужой навучуся,
Каб суседзяў гасцінна вітаць,
Але толькі на ёй, беларускай,
Буду людзям аб долі спяваць.
(Л. Геніюш)
Хто ж нас абакраў зухавата?
Хто ў душах святое забіў?
Ніхто без віны вінаватай
Адвечную мову зрабіў?
(В. Жуковіч)