Телефоны «горячей» линии +375 222 64-92-88, 70-57-82

1. Пазбаўцеся страхаў
Сёння беларуская мова — мова культуры, інтэлігенцьі, а таксама мова для кожнага беларуса на ўсе выпадкі жыцця! Размаўляць па-беларуску— гэта сучасна, годна i модна!

2. Папаўняйце свой слоўнікавы запас,
чытаючы кнігі, беларускамоўныя сайты i газеты; гледзячы агучаныя па-беларуску фільмы; слухаючы беларускамоўную музыку; усталюйце на камп’ютары праграмы з беларускім інтэрфейсам; выбірайце беларускую мову, карыстаючыся банкаматамі, інфакіёскамі iг.д.

3. Пішыце па-беларуску
Kaлi вам складана пачаць размаўляць, пачніце з пісьмовай мовы. Мэйлы, эсэмэскі, паведамленні ў інтэрнэце, допісы ў сацсетках. Вашы знаёмыя пачнуць звыкацца да вас, беларускамоўнага, а вы знойдзеце новых беларускамоўных знаёмых.

4. Звяртайцеся па-беларуску да незнаёмцаў
Псіхалагічны бар’ер прасцей за ўсё пераадолець з незнаёмымі людзьмі, якіх вы бачыце першы i апошні раз. Гэта прасцей, чым адразу пачаць размаўляць па-беларуску з бацькамі ці сябрамі, з якімі ўсё жыццё вы гутарылі па-руску.

5. Наведвайие беларускія мерапрыемствы
Чуць жывую мову вельмі важна, каб хутчэй авалодаць ёй самому. Яшчэ адзін спосаб — вандроўкі з беларускамоўнымі экскурсаводамі i краязнаўцамі.

6. Пачніце ўжываць мову ў побыце
Спачатку ў сям’і, потым на працы, у звыклых асяродках. Старайцеся размаўляць павольна i прыгожа, каб суразмоўцам было яшчэ прасцей зразумець вас. Гэта яшчэ болей прыхіне людзей да вас.

7. Пазнаёмцеся з дасведчанымі носьбітамі мовы
Патлумачце ім, што толькі вучыцеся. Папрасіце выпраўляць памылкі ў вашым маўленні i лексіцы. Уважліва слухайце, як гаворыць дасведчаны чалавек. Прасіце яго тлумачыць незразумелыя словы.

 

Адрес:
212010, г. Могилев, ул.Нижняя Карабановская , д. 81

E-mail: school12mogilev@lenobr.by

Режим работы:
Понедельник-пятница с 07.00 до 20.00
Суббота с 8.00 до 17.00

Телефоны:
+375 222 70-57-82 (приемная),
+375 222 65-52-11 (информационно-методический центр)